We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

С​э​р​ц​а на д​а​л​о​н​и на р​у​с​с​к​о​м в с​о​к​р​а​щ​е​н​и​и

by Main page

about

Сэрца на далонi (на белорусском языке)

※ Download: spirnasiban.fastdownloadportal.ru?dl&keyword=%d1%81%d1%8d%d1%80%d1%86%d0%b0+%d0%bd%d0%b0+%d0%b4%d0%b0%d0%bb%d0%be%d0%bd%d0%b8+%d0%bd%d0%b0+%d1%80%d1%83%d1%81%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%bc+%d0%b2+%d1%81%d0%be%d0%ba%d1%80%d0%b0%d1%89%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d0%b8&source=bandcamp.com


У рабоце - не. Я напаю цябе вадой.

Аўтар яе, камісар партызанскага атрада, непакоіўся за лес нейкага Доктара. Аб'явіўшы калісьці сябе арганізатарам падполля, ён і цяпер не хоча адступаць ад сваёй версіі, бо тады трэба прызнацца ў сваёй подласці — даносе на людзей, якія яго выратавалі. Где можно скачать Краткое содержание сэрца на далони.

Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Iван Шамякiн Сэрца на далонi Раман 1 Доктар Яраш стаяў на даху веранды i свiстаў, залажыўшы пальцы ў рот. Свiстаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лiсце. У блакiтнай безданi неба ўзнiмалася чарада чаграшоў. Галубы кружылi над дачай. Раптам чараду быццам знесла ветрам: мiг - i яна апынулася далёка над борам. I доктар ледзь не паляцеў следам за ёю. Ступiў на самы край даху. Пад яго цяжкiм целам натужлiва рыпнулi слупы веранды, забрынчалi шыбы. Ён хваляваўся, як хлапчук. Сонца, што ўзнялося над борам, бiла праменнямi ў твар, сляпiла. Яраш засланяўся ад яго не далоняй, а неяк па-дзiцячы, локцем. З другога канца веранды стаяў яго сын Вiктар, ростам траха не з бацьку, але худы, танклявы, даўганогi. Ён сачыў за галубамi ў палявы бiнокль. Ля калодзежа сядзелi на лаўцы жанчыны. Iх цiкавiлi не галубы, а галубятнiкi. Цэлы дзень можа ганяць галубоў, - быццам з дакорам, але ў той жа час з замiлаваннем да мужа сказала Галiна Адамаўна. Сказала жартам i сама ж адчула, як трывожна ёкнула сэрца. Валянцiна Андрэеўна ўбачыла гэтую чырвань на яе шчоках i адвярнулася ад веранды: яна добра ведала сваю сяброўку, яе хваравiтую падазронасць. Я ўжо старая баба. Гэта мне трэба раўнаваць. Мой Кiрыла штодзень ставiць цябе ў прыклад. Глядзi, кажа, як Галiна ўмее сачыць за сабою, стройная, як у дваццаць год. З другой палавiны дома выйшла дачка Шыковiчаў Iра, апранутая па-святочнаму - у яркую раскляшоную спаднiцу, у белую кофтачку, белыя басаножкi. Гэтае лёгкае адзенне пасавала i да яе стройнай постацi, i да вясёлай летняй ранiцы. Iра паправiла акуляры i таксама пачала ўглядацца ў неба. Галубiнай чарады яна не ўбачыла сваiмi блiзарукiмi вачамi i, зняважлiва зморшчыўшы нос, сказала: - Яны даўно ўжо ў горадзе, вашы галубы. Гэта быў першы гон прывезеных з горада на дачу галубоў, i бацька з сынам моцна перажывалi - цi вернуцца яны? Але як нi быў заняты Антон Кузьмiч галубамi, ён не пакiнуў без увагi сынавы словы. Ты як размаўляеш з дзяўчынай? Яна ж на пяць год старэйшая за цябе. Валянцiна Андрэеўна заступiлася за хлопца: - Не вялiкая панi. Як яна, так i да яе. Дзяўчына з iранiчнай усмешкай зiрнула на мацi i пайшла па сцежцы да раўчака, што працякаў метраў за сорак ад дачы. Здалёк паклiкала: - Наташка! Дванаццацiгадовая дачка Ярашаў сядзела на падаконнiку, звесiўшы ногi на двор, i чытала, абыякавая да галубоў, да якiх учора яшчэ выяўляла iнтарэс i, магчыма, зацiкавiцца заўтра. Але сёння ёй было не да галубоў. Запрашэння Iрынага яна не пачула. Галiна Адамаўна сказала: - Наташа, цябе клiчуць. Старонкi не дадуць прачытаць чалавеку. Кацiся абаранкам на луг. А што я вам казаў? Чарада галубоў пранеслася над соснамi, нiзка абляцела вакол дома, памкнулася на вышкi, дзе была галубятня, i, спуджаная Ярашавым свiстам, зноў узвiлася ўгару. Галiна Адамаўна, па-дзявочы стройная, млява пацягнулася, закiнуўшы голыя рукi за галаву. Я даўно так не адпачывала. Кiрыла бясконца каго-небудзь запрашае. Яму сумна без гасцей. А мне гатуй ды талеркi мый цэлы дзень. У Галiны зноў загарэлiся шчокi. Яна баялася гэтых паходаў мужа i суседкi з вудамi да ракi, дзе густыя лугавыя зараснiкi, хоць яны яшчэ нiколi не заставалiся там адзiн на адзiн, з iмi заўсёды iшлi або Вiця, або Наташа, або Iра, цi часцей усе трое. Сама яна знарок не хадзiла, каб не падумалi, што не давярае цi пiльнуе. Не, ёй вельмi i шчыра хацелася быць такой, як муж, - ён ва ўсiм верыць ёй, як Шыковiч, абыякавы да таго, куды i з кiм iдзе яго жонка, як Валянцiна. Але яна не можа. I, магчыма, не столькi ад самой рэўнасцi, колькi ад сораму за яе i за сябе, што яна вось такая - не як другiя. Але каб ён быў не такi, яе Антон. Можа, тысячны раз яна палюбавалася яго асiлкавай постаццю, што ўся iмкнецца ў неба за галубамi, яго дужымi голымi рукамi, шырокiм i мужным тварам, валасамi каштанавага колеру... Яна не ведае больш прыгожых валасоў. Дурнi тыя, хто кажа, што доктар Яраш трохi рудаваты. Каб яны прыгледзелiся блiжэй, каб маглi пагладзiць гэтыя мяккiя валасы, пачуць, як яны пахнуць, прытулiць гэтую разумную галаву да грудзей... Яна мысленна абняла мужа. I тут жа адчула пякучы боль ад думкi, што калi-небудзь другая, чужая жанчына абнiмала яго. А па вачах бачу, што манiць. Уцяку на луг на цэлы дзень. Што з табой, Галя? Яраш адарваўся ад галубоў, глянуў унiз на жонку. Вунь хто падбiраецца да вашых галубоў, - яна паказала ў неба над лугам. Там, у вышынi, павольна кружыў коршак. Бацька i сын з аднолькавым спрытам саскочылi ўнiз. Вiктар на мiг заглянуў у пакой i выбег адтуль са стрэльбай. Хлопцу толькi нядаўна дазволiлi карыстацца ёй, i ён рады быў кожнаму выпадку, каб паказаць свой паляўнiчы талент. Пераламаўшы доўгае цела, траха не датыкаючыся носам да зямлi, ён смешна сiгаў да раўчака, збiраючыся па зараснiку дабрацца непрыкметна да таго месца, над якiм кружыў коршак. Галiна Адамаўна крыкнула: - Вiця, асцярожна! Яраш глядзеў услед сыну i бязгучна смяяўся. Смяялася яго цела, перапоўненае здароўем i бадзёрасцю. Цi то яны адчулi небяспеку, цi, можа, убачылi, што гаспадары нарэшце пакiнулi свой пост i нiшто не перашкаджае заляцець у галубятню. Але яны не заляцелi адразу на гарышча, а ўсёй чарадой, шумна захлопаўшы крыламi, уселiся на парэнчы балкона, што быў зроблены над верандай з другога боку гэтага доўгага дома. З акна паддашка высунулася лабастая галава з лысiнамi-затокамi, што глыбока ўрэзалiся ў доўгiя, крыху кучаравыя i моцна ўскудлачаныя белыя валасы. Не можам жа мы хадзiць так цэлы дзень. Трэба адпачываць, - сказала Галiна Адамаўна. Яраш хiтра сажмурыўся: - Нешта ў цябе вочы заспаныя. Яраш i жанчыны засмяялiся. Але праз момант Шыковiч з'явiўся на балконе ў зялёна-карычневай паласатай пiжаме. Пужнуў галубоў: - Кыш, чэрцi! Гэта ж не твая работа! Выразаў сляпую кiшку, i больш нiякага клопату, iдзi ганяй галубоў. Як яно збяднее, калi не пачытае твайго артыкула. Цi, можа, свет перавернецца дагары нагамi? Дзяўчынка выглянула з акна, крыкнула: - Чаго хачу - таго хачу! Тут жаданнi нашы, мамачка, заўсёды супадаюць. Яна выскачыла праз тое ж адчыненае акно з ручнiком i кнiгай у руках. У кустах бухнуў стрэл. Коршак спакойна праплыў над сядзiбай. Усе правялi яго вачамi. Яраш пашкадаваў: - Прамазаў Вiктар. Адыходзячы, жанчыны пачулi, як пад цяжкiмi крокамi Яраша застагналi новыя ўсходцы, што вялi на гарышча, дзе Шыковiч абсталяваў сабе кабiнет. Потым, азiрнуўшыся, яны ўбачылi, што кароткi Шыковiч дрыгае ў паветры нагамi, падняты дужым Ярашам. Табе не хiрургам трэба быць, а кавалём. Першы раз у жыццi бачу такога лекара... Задыхаўшыся, Шыковiч выслiзнуў з Ярашавых рук i адкацiўся на другi бок балкона. Глядзi, у цябе адразу знiк заспаны выгляд. А сама лянуецца зарадку рабiць. Я хоць шторанiцы паўгадзiны... Мала карысцi ад тваёй зарадкi. Яраш наблiзiўся i стаў поплеч, ён быў вышэйшы на цэлую галаву. У горадзе, калi яны гулялi разам, на iх з усмешкамi азiралiся, а сябры жартавалi з iх i расказвалi анекдоты. Але гэта не шкодзiла iх дружбе. Хвiлiну яны моўчкi глядзелi на луг, дзе памiж кустоў мiльгалi стракатыя халаты iх жонак i Наташы. Жанчыны iшлi да дубоў, за якiмi iскрылася тысячамi сонцаў даўгаватае люстра вады. Самой ракi не вiдаць, у незапомныя часы яна адступiла ад лесу на добры кiламетр. Вiдзён толькi чырвоны слуп лiхтара на беразе. Луг не роўны i не гладкi, ён перарэзаны старыцамi-раўчакамi, канавамi, берагi якiх зараслi лазняком, на ўзгорках стаяць дубы, у зарэчнай далечы сiнее лес, злева з-за хмызнякоў выглядаюць стрэхi хат. Але ўсё адно нiдзе, нават у самым шырокiм полi, няма такога адчування прасторы i неабсяжнасцi, як тут, асаблiва калi глядзець вось з такой вышынi. Дзiўна, што неба тут таксама здаецца вышэй, чым дзе ў iншым месцы. I бачыш усё адразу: зялёную зямлю i блакiтнае неба. Няхай мала яе, але яна адлюстроўвае ўсё - неба i дубы. А павярнiся назад i ўбачыш яшчэ адно дзiва прыроды - лес. Цудоўны бор - сасна ў сасну - абступаў невялiкую абжытую паляну. Злева, блiжэй да ручая, што аддзяляў лес ад лугу, сосны саступалi месца дубам-асiлкам, якiх нямнога засталося ў нашых лясах. Каля самага бору тулiлiся старыя будынкi ляснiцтва кантора, хаты ляснiчага, леснiка, канюшня. Адзiнокая дача - гэта вялiкая i крыху нязграбная будынiна з рознымi па форме верандамi, з мансардай толькi ў адной палавiне - збудавана на мяжы лесу i лугу, пад дубамi. Шыковiч выхваляўся, што месца выбраў ён, забываючыся, што Яраш ведаў гэтую мясцiну яшчэ з партызанскiх часоў. Шыковiч стаў на пальчыкi, пацягнуўся, падняўшы рукi, глыбока ўдыхнуў паветра. Ухвалi мой густ ты, эскулап! Гэта ж табе не кiслародная палатка. Мне здорава спiцца тут, - Шыковiч весела засмяяўся. Я такi праўда задрамаў над сваiм артыкулам. Кiрыла творыць, - iранiчна пасмiхнуўся Яраш. Ты пiсаў калi-небудзь публiцыстычныя артыкулы? Асаблiва на заказаную тэму. Скажы, у цябе было, калi ты хочаш зрабiць лепш, адчуваеш, што можаш зрабiць, а не выходзiць? У рабоце - не. Жвачка ў нашай рабоце баранi божа! Шыковiч на нейкi момант сур'ёзна задумаўся. Вiдаць, чым больш адказнасцi, тым работа цiкавей. Часам мне здаецца, з малой адказнасцю. Маленькая вясёлка каля дуба. Вiдаць, Наташа пырскае пад берагам. Iх не вiдаць, а вясёлка ззяе. Цi не пайсцi i нам пакупацца? I сам сабе рашуча адказаў: - Не! Трэба дапiсаць гэты злашчасны артыкул. Жывiцкi спусцiць з мяне тры скуры, калi заўтра не здам. Аднак замест таго каб пайсцi працаваць, Шыковiч адышоў ад парэнчаў i павалiўся ў шэзлонг, з асалодай пацягнуўся, выставiўшы з-пад пiжамных штаноў валасатыя ногi. Заплюшчыў вочы i сказаў: - Трэба пiсаць. А то ж мае быць яшчэ выпiўка. Я запрасiў у госцi Гукана. Сябра паглядзеў на яго з няўцямным здзiўленнем. Запрасiў - i маўчыш. Бо, па-першае, люблю экспромты. А па-другое, маю правiла: лепш выслухаць жончыну мараль пазней, чым раней. Няхай думае, што чалавек заглянуў выпадкова, i ўсё абыдзецца цiха. Пераварот у мазгах, у сэрцах. Ён, брат, з цвердалобых. Цiкава, як ён ставiцца да сваёй кнiгi. Да нашай кнiгi, якую мы разам пiсалi. Ён - аўтар, я - лiтапрацоўшчык. Я, напрыклад, многага не пашкадаваў перакрэслiць з таго, што пiсаў тады. I гэтую кнiжачку мне хочацца ператрэсцi грунтоўна. Але трэба ведаць, як глядзiць ён, аўтар. Калi трымаецца тых жа поглядаў на падполле - да лiха! Я, апрацоўшчык, разграмлю яго. А цi не будзе гэта смеласцю п'янага зайца, Кiрыла? Ад пiжамы Шыковiча адляцеў гузiк i пакацiўся па падлозе. Расхiнуўшы пiжаму, заклаўшы пад яе, за спiну, рукi, ваяўнiча выставiўшы пукаты жывот, Шыковiч змерваў магутную постаць сябра знiшчальным позiркам. У розных ролях мне давялося быць, але ў ролi п'янага зайца я нiколi не быў! Цяпер, калi я ведаю ў дзесяць разоў больш, чым дзесяць год назад, калi пiсалася кнiга, мяне абурае тая ацэнка, якую дае падполлю Гукан. Ты глядзi, што выходзiць. Выходзiць, што да яго, Гуканавага, прыходу ў горад партыйнага падполля не было... Ён не ўспамiнае нават людзей, якiя загiнулi. Твар у Яраша змянiўся: знiклi складкi iранiчнай усмешкi каля рота, спакой, задаволенасць, з'явiлiся спахмурнеласць i пакута, быццам чалавеку штосьцi забалела раптам. Ён цiха сказаў: - Мая роля ў падполлi другарадная. А што да iншых... Калi забылiся тады, то цi варта варушыць гэта цяпер? Калi Шыковiч, увогуле спакойны чалавек, абураўся, ён пачынаў махаць рукамi i крычаць. Мне сорамна чуць гэта ад цябе! Такiя мёртвыя не памiраюць! Яны павiнны жыць, стаяць у адным страi з намi! Не было герояў безыменных!.. Гэта сказаў чалавек, якi сам аддаў жыццё. За сябе i за нас! Камусьцi, мабыць, хочацца, каб мёртвыя маўчалi. На маю долю выпадала самае цяжкае. Яраш адвярнуўся, упёрся рукамi ў парэнчы так, што пабялелi костачкi пальцаў, i глядзеў на луг. Пад дубамi, па беразе старыцы хадзiла жанчына ў купальным касцюме. I адчуў нейкi дзiўны прылiў вялiкай любвi i замiлаванасцi да жонкi, да дзяцей, да сям'i Шыковiча - да ўсiх добрых людзей i да гэтай цудоўнай прыроды, да зямлi i да неба. Да ўсяго на свеце. Чалавек ён быў сентыментальны, i ад гэтай замiлаванасцi вочы яго сталi вiльготныя. Каб схаваць сваю слабасць, не паварочваючыся, сказаў сурова: - А папрокаў такiх мне не кiдай! Я тых людзей не забываю. Шыковiч узяў яго за плячо i прымусiў павярнуцца. Каб расказаць пра iх Вiктару, Iрыне, Наташы? Але табе перашкаджае твая хiрургiя. Ты збаўляеш людзей ад пакут. I табе здаецца, што гэтым ты ўзводзiш помнiк сваiм сябрам. Няхай гэта банальна, па-газетнаму... Але ўрэшце нашы добрыя справы... Сапраўды, толькi яны могуць стаць помнiкам. Я хацеў хутчэй закончыць аповесць i адмахваўся нават ад таго, каб напiсаць фельетон у газету i памагчы людзям... А ў цябе адна дысертацыя, цяпер - другая... I ты выдумаў сабе фiласофiю... За яе лёгка схавацца. Працуеш ты - дай бог кожнаму. Але падумай, як было б крыўдна i несправядлiва, каб, напрыклад, гiсторыя абароны Брэсцкай крэпасцi так i засталася пахаванай пад яе руiнамi... Шыковiч неяк дзiўна, бокам, адкацiўся да дзвярэй, стаў у iх вузкiм праёме, упёршыся локцямi ў вушакi. Ён гарэў жаданнем паспрачацца. I не дзеля таго, каб нешта даказаць свайму апаненту, а хутчэй, каб зарадзiць, распалiць самога сябе. Ён чакаў, што адкажа Яраш. Але Яраш адчуваў праўду ў яго словах, хоць з нечым i не згаджаўся. Ён сказаў пасля паўзы: - Я першы напiсаў, што не згодны з вашай кнiгай. Яраш глыбока ўдыхнуў паветра i рушыў да яго. Я вось што скажу табе, - ён узяўся левай рукой за адчыненыя дзверы. Нягледзячы на яго кнiгу, я паважаю Гукана. Чалавек ваяваў добра i папрацаваў - дай бог кожнаму, як ты кажаш. Iдзi пiшы свой артыкул. Кiрыла, шумны з ранiцы, вясёлы i лагодны пасля заканчэння свайго артыкула, пачаў хмурнець i злавацца. Знарок сказаў жонцы, што запрасiў у госцi старшыню гарсавета. Валянцiна Андрэеўна надзвычай тонка адчувала мужаў настрой, а таму не ўпiкнула нiводным словам. Абед у нас з Галяй добры. Кiрыла паглядзеў на гадзiннiк, яму хацелася есцi, можа, таму i злаваўся. Пайшоў да Яраша, якi ляжаў каля ручая пад дубам i чытаў часопiс на ангельскай мове. Я знарок прасiў у рэдактара камандзiроўкi ў самыя далёкiя куткi. Ён адклiкаў назад i яшчэ папракаў, што я не маю партыйнага сумлення. I паўтараю: не падабаецца мне твой намер. I пагутарыць хачу шчыра. Нарэшце, чаму ты думаеш, што за гэтыя гады погляды яго не змянiлiся? Мала чаго мог затрымацца чалавек. Ты сам не такi ўжо акуратны. Кiрыла лёг на спiну, палажыўшы рукi пад галаву, смачна пацягнуўся. Доўга ўглядаўся ў лiсце дуба. У яго гушчары шасталi, церушылi мохам нейкiя птушкi, але ён нiяк не мог убачыць iх i са смуткам падумаў, што слабее зрок. Хацелася пафiласофстваваць на гэтую тэму. Але Яраш уважлiва чытаў. Кiрыла паглядзеў на сябра i не адважыўся перашкаджаць. Жыла ў iм павага да людзей, якiя чытаюць на замежнай мове. Ён шкадаваў, што быў гультаём i не вывучыў нiводнай мовы. Праўда, тут жа знаходзiў апраўданне: яго пакаленню было не да таго. А хiба Яраш не з яго пакалення? Неяк Яраш сказаў, што не позна запоўнiць гэты прабел цяпер. Няма калi пачытаць на роднай мове, не тое што вучыць чужую. Яснае, яно нiколi, аднак, не бывае аднолькавым, мае тысячы адценняў. I адценнi гэтыя мяняюцца на вачах. I хмаркi-аўчынкi заўсёды розныя - па форме, па абрысах. Гэтая, што плыве над ляснiцтвам, падобна на... На прычоску Элы, машынiсткi рэдакцыi. Кiрыла сумна ўсмiхнуўся: ён не вельмi багаты на метафары i параўнаннi. Заўсёды пакутлiва шукаць iх, каб былi трапныя, арыгiнальныя. Ён вiнавацiць газету яна засушыла. Нават доўга любавацца небам ён ужо не можа, стамляецца. Натура яго прагне дзейнасцi, хоць якой-небудзь. У машыне ў мяне ёсць бутэлька каньяку... Яраш засмяяўся: - У цябе авантурны характар, Кiрыла. Абедалi разам, за агульным сталом, як рабiлi часта, на верандзе ў Ярашаў, бо ў такi час дня там быў цень. Толькi Iра за стол не прыйшла. Яго злавала стаўленне дачкi да iх калектыву. Праявы такога iндывiдуалiзму насцярожваюць, хоць выяўляецца ён у дачкi i сына супрацьлегла, па-рознаму. Што iм да другiх, да парадку! Парадак - гэта для бацькоў. А для iх - анархiя. Захацела - паела, i бывайце здаровы. Мама нагатавала, мама i талеркi памые... Галiна Адамаўна не баялася дрэннага ўплыву дзяцей Шыковiчаў, старэйшых па ўзросту, на яе Вiктара i Наташу. Але не любiла, калi пры малых залiшне многа гаварылi пра эгаiзм i ўвогуле пра выхаванне. Ёй заўсёды не падабалiся па сутнасцi сваёй правiльныя, глыбакадумныя разважаннi Шыковiча ў прысутнасцi дзяцей. Яна лiчыла, што выхаванне - такi хiтры механiзм, якi павiнен быць заўсёды схаваны i разам з тым нi на мiг не спыняцца, не грымець, не ляскаць, не дымiць, не чадзiць, але працаваць безадказна. Яна сказала, як бы мiж iншым, раскладаючы вiдэльцы i нажы: - А ты паказвай прыклад. I быццам кальнула Кiрылу вiдэльцам у бок. Ён з грукатам ад'ехаў на крэсле ад стала, усхапiўся. Выходзiць, ва ўсiм вiнаваты я! У чым, хацеў бы я, каб мне растлумачылi. Што я - труцень, лежабок, спекулянт, злодзей? Я працую дзень i ноч. Што можа ўкрасцi пiсьменнiк? Нешта я не адчуваю, - адгукнулася Валянцiна Андрэеўна з крыўдай за дзяцей, з пакоя, дзе працiрала кiлiшкi. У чым, дарагая Галiна Адамаўна? Хто скажа, што я даю благiя прыклады? Што ўрэшце галоўнае ў фармаваннi чалавека? Вось што мяне хвалюе... Вось так заўсёды сваёй неразумнай любоўю ты разбураеш тое, што я ствараю. Пры дзецях я нiколi не пярэчу. Але ты часцей гаворыш гэта мне, чым iм. Шыковiч узмахнуў рукамi, як ястраб крыламi. А я, дурань, усё жыццё верыў у вялiкую сiлу слова. Жыў за слова, кармiў дзяцей... Наўрад цi чула Галiна Адамаўна, яна пайшла на кухню па стравы. Кiрылу даўно ўжо злаваў гэты яе спакой. Ён добра ведаў, што яна зусiм не такая спакойная, што яна ў дзесяць разоў больш нервовая, чым яго жонка. А вось у размове з iм, асаблiва калi размова пераходзiць у спрэчку, трымаецца заўсёды як каралева: з вышынi кiдае бясспрэчныя iсцiны. Яна пайшла - i Кiрылу расхацелася шумець i спрачацца. Цяпер толькi ён прыкмецiў, якi доўгi, нязграбны Вiктар. Кожны раз, калi пры iм дарослыя пачыналi гаварыць пра выхаванне дзяцей, ён саромеўся, чырванеў, губляўся, быццам размовы такiя абражалi хлопца. Наадварот, Наташа слухала iх, разявiўшы рот. I цяпер яна сядзела на ўсходцах ганка, глядзела ў кнiжку, а вухам лавiла кожнае слова дарослых. Ёй вельмi хацелася, каб выказаўся яе тата. Яна была ўлюбёна ў свайго бацьку. Але яго, здаецца, цiкавiў адзiн стол: як заўсёды, ён наводзiў на iм парадак i прыгажосць. Нi мама, нi цётка Валя не ўмеюць гэта рабiць лепш за яго. Калi Галiна вярнулася i паставiла на стол талеркi са смажанымi лiсiчкамi i салату са свежых гуркоў, Кiрыла сказаў памяркоўна, прымiрэнча: - Я толькi адзiн магу зрабiць вывад: залiшне многа выгод даём мы дзецям. Вiдаць, трэба даваць менш. Як мой бацька нам... Тут не вытрымала Наташа: - Няпраўда, дзядзька Кiрыла! Дзецям трэба даваць усё! На тое яны дзецi. Усе засмяялiся з яе непасрэднасцi. Неяк непрыкметна i хутка зацягнула неба высокая лёгкая воблачнасць. Але па-ранейшаму было бязветрана; хмары не прынеслi свежасцi, яны апусцiлi на зямлю млявую парнасць. Замерлi дрэвы, нават трапяткая асiна над ручаём сцiшылася. Заснула на раскладушцы Наташа, упусцiўшы на траву кнiгу i звесiўшы руку. Кiрыла, стомлены абедам, драмаў у шэзлонгу, праз сон кiдаючы асобныя словы ў размову жанчын i Яраша, часам неўпапад. Смех будзiў знясiленага чалавека, ён расплюшчваў вочы, пагражаў пальцам, мармытаў: - Як Бог пакараў Хама, што смяяўся з соннага... Будзе брацца рыба, - сказаў Яраш i пайшоў з Вiктарам збiраць рыбацкiя прылады. Збiраў знарок доўга, каб даць сябру крыху падрамаць. А потым нарабiў грукату на верандзе, закрычаў: - Кiрыла! Шыковiч у адказ уцягнуў у шэзлонг ногi i павярнуўся на бок. Але Валянцiна Андрэеўна са смехам перакулiла шэзлонг, выкiнуўшы мужа на зямлю. Няма чаго пуза гадаваць. Сухое сена на ўзгорку ляжалi першыя пакосы разлiвала далёка навокал не толькi густы водар, якi п'янiў, але i асаблiвую цяплынь, якая ўзнiмала настрой, будзiла фантазiю, уяўленнi i ўспамiны маленства. Млявасць была ад нечага iншага, можа, ад тонкага водару кветак у нiзiнах цi едкага паху выкiнутых на бераг водарасцяў, iлу i малюскаў. Нерухомае возера-старыца нiбы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбiвала такiя ж нерухомыя хмары i дубы. Толькi каля травянiстага берага нябачныя мошкi цi вадзяныя жукi чарцiлi на гэтай гладзi адмысловыя iероглiфы. Рыба лягла на дно - нiводнага ўсплёску. Пакуль Вiктар не разбудзiў цiшу i гладзь блешняй спiнiнга. I адразу возера ажыло: разышлiся кругi, быццам несучы сiгналы небяспекi; з травы вылецела качка, кракнула i ўпала ў лазняках; пад абрывам плёснула, нiбы кiнулi вялiкi камень. Тата, бачыў, якi шчупак? Калi круцiў катушку, дзiўна пераламваў сваю доўгую нязграбную постаць, здавалася, што вудзiльна пратыкала яго худы жывот наскрозь. Шыковiч прапанаваў тут жа i павудзiць ленаваўся iсцi далей, ён аблiваўся потам. Колькi яны выцягваюць сеткамi рыбы! А я на вуду i спiнiнг не ўзяў нiводнай маляўкi, - сказаў Яраш. I яны рушылi далей. Адзiн Вiктар застаўся ганяцца з блешняй за няўлоўным шчупаком. Рака дыхнула вiльготнай свежасцю i прахалодай. Наблiжэнне яго заўсёды выразней адчуваецца каля ракi. Недарма ў народзе кажуць: рэкi прыцягваюць дождж. Але рыбаловам здалося, што сама рака цягнецца, узнiмаецца ўсёй сваёй вiльгаццю насустрач далёкаму дажджу. Яраш умеў не толькi любавацца прыродай, ён заўсёды стараўся ўспомнiць цi выявiць законы яе з'яў. Шыковiч, нягледзячы на сваю прафесiю, не любiў глыбока пранiкаць у сутнасць гэтых з'яў. У хвiлiны адпачынку ён як бы выключаў свой розум, даючы поўную волю пачуццям. Апынуўшыся на высокiм беразе над вiрыстай плынню, ён узмахнуў рукамi, быццам жадаючы паляцець, прагна ўдыхнуў рачную прахалоду i ад захаплення галёкнуў: - О-го-го! Вось тут маё месца.

Гукан любіў парадак і ўмеў яго падтрымліваць. Парадак - гэта для бацькоў. Як можна такому чалавеку даручыць кіраваць бальніцай. I доктар ледзь не паляцеў следам за ёю. Першы ўкаціўся ў кабінет Гамбіцкі, нізкі, тоўсты, з галавой-шарам, бліскучым, аж шызым ад частага галення. Лазіны сцёбалі па твары, па руках. Шыковіч у час размовы з сынам не стрымаўся і ўдарыў яго. Яна горача дыхала яму ў твар. Шыковіч выхваляўся, што месца выбраў ён, забываючыся, што Яраш ведаў гэтую мясціну яшчэ з партызанскіх часоў. Здалёк паклiкала: - Наташка!.

credits

released November 13, 2018

tags

If you like Сэрца на далони на русском в сокращении, you may also like: